17.09.25 - Дзень народнага адзінства

Сёння 17 верасня цудоўнае свята - Дзень народнага адзінства, і выхаванцы старэйшай групы прымалі ў ім самы актыўны ўдзел.

Вядучы распавёў пра гісторыю гэтага важнага дня. Пасля чаго нашы таленавітыя выхаванцы з выразам расказвалі вершы пра Радзіму, пра сяброўства народаў, пра прыгажосць беларускай зямлі.

Не менш яркім было і музычнае выступленне. Дзеці з задавальненнем спявалі песні і танцавалі.

Завяршылася свята пацешнай гульнёй»Перадай бульбу". Дзеці з азартам спаборнічалі адзін з адным, удзельнічаючы на перагонкі. І вядома перамагла дружба!

Нашы выхаванцы і супрацоўнікі сада №79 г. Гомеля віншуюць усіх са святам! З Днём народнага адзінства!

Фотаматэрыялы