Сёння 25 верасня ў нашым ДУА "Дзіцячы садок №79 г.Гомеля" правялі заняткі, прысвечаныя дню бяспекі.
Выхаванцы саду з асаблівай цікавасцю вывучалі пажарны шчыт і знаёміліся з першаснымі сродкамі пажаратушэння.
З дапамогай наглядных дапаможнікаў і гульнявых сітуацый вучыліся правільна пераходзіць дарогу, распазнаваць дарожныя знакі і разумець сігналы святлафора, а таксама ў гульнявой форме расказвалі пра важнасць беражлівых адносін да агню і электрапрыбораў і правілаў бяспекі на вадзе.
У старэйшай групе з ТНР заняткі па фізічнай культуры былі прысвечаны правілам пажарнай бяспекі.
Дзень бяспекі прайшоў пазнавальна і займальна, пакінуўшы яркія ўражанні ва ўсіх удзельнікаў!