У ДУА» Дзіцячы сад № 79 г.Гомеля " прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння мы адзначаем гэтае свята, як сімвал стойкасці і мужнасці нашага народа.
Менавіта 26 лістапада Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя паклала канец гітлераўскай акупацыі, якая доўжылася 829 дзён.
Сёння мы расказваем нашым выхаванцам пра гэтыя далёкія падзеі.
У групах прайшлі тэматычныя заняткі, прысвечаныя гэтай падзеі. Выхаванцы ўскладалі кветкі помніку, увекавечваюць подзвіг воінаў-вызваліцеляў горада ў гады Другой сусветнай вайны.
З удзячнасцю ўспамінаем тых, хто быў удзельнікам вызвалення нашага горада, фарміруем пачуццё гонару і павагі да гісторыі сваёй краіны!
Ведаць, каб памятаць!